Абласное дэрбі: “Нёман” абыграў “Ліду” і ўсталяваў новы рэкорд чэмпіянатаў Беларусі

|

Пасля найскладанейшых матчаў з лідэрамі чэмпіяната, у госці да “Нёмана” прыехала каманда з Ліды.


Неаднаразова гэтыя суседзі па вобласці псавалі нервы “Нёману”. Гэтым разам гульня таксама аказалася не з лёгкіх. Але “Нёман” здолеў сабрацца і атрымаць ўпэўненую перамогу з лікам 5:2.

Такім чынам  10 студзеня “Нёман” усталяваў новы рэкорд  Адкрытых чэмпіянатаў Беларусі – стаў рэкардсменам па колькасці  перамог запар.

Гэтая перамога стала дзевятнаццатай!

 

Людзей на гэты матч прыйшло меньш, чым на папярэднія гульні з лідэрамі.

Шайбы:

04.48 0:1 – Нікулін (Ластавецкі)

06.14 1:1 – Сцяпанаў (Бажко, Бадун)

26.55 2:1 – Сцяпанаў (Лісічкін, Мядзел)

29.44 3:1 – Лiсавец (Кала, Міхайлаў)

33.16 4:1 – Баярчук (Антонаў, Лісічкін – больш.)

36.36 4:2 – Смолін (Нікулін, Ластавецкі)

41.04 5:2 – Лiсавец (Лісічкін, Баярчук)

На прэс-канферэнцыі пасля матча Дзмітрый Краўчанка (“Нёман”) адзначыў:

Правёўшы да гэтага дзьве гульні на больш высокіх хуткасцях, сёння гульня нам даволеі-такі цяжка давалася. У прыватнасці, бачна была эмацыйная выхалашчанасць.  Мы своечасова рэалізавалі моманты, а ім гэта не ўдалося. I тым самым мы перахапілі ініцыятыву і давялі матч да перамогі.

 

Нёман ўсё больш набліжаецца да лідэраў, пры гэтым усталёўваючы новыя рэкорды:  “Металург” — 98 ачкоў (38 матчаў), “Гомель” — 92 (37), “Нёман” — 91 (38).

 

Наступная гульня адбудзецца ў Мінску 13 студзеня, “Нёман” будзе гасцяваць у сталічнага “Юніёра”.

 

 

Здымак   hcneman.by