Ігар Папоў: З 487 культавых будынкаў вобласці тарыф на цяпло змяніўся толькі для 12

|

Прыводзім тэкст з невялікімі скарачэннямі:

 

У Гродзенскай вобласці дзейнічае 487 храмаў 17 канфесій, у тым ліку 238 цэркваў і 227 касцёлаў, 17 пратэстанцкіх культавых будынкаў.

Пры гэтым кошт на газ для рэлігійных арганізацый такі ж, як і для насельніцтва. Такі парадак прадугледжаны для арганізацый “Белэнерга” закандаўствам Рэспублікі Беларусь падчас фармавання тарыфаў на паслугі для юрыдычных асоб.. .

 

… Тарыфы ж у сістэме ЖКГ прымаюцца ў адпаведнасці з заканадаўствам мясцовымі органамі ўлады.

Яшчэ ў 2007 годзе Гродзенскім аблвыканкамам для рэлігійных арганізацый усіх канфесій, якія карыстаюцца камунальнымі паслугамі па лініі Міністэрства ЖКГ, былі ўсталяваныя льготныя тарыфы на ўзроўні іх сабекошту.. . У сувязі са значным ростам у 2007-2008 гадах тарыфаў на энергетычныя рэсурсы павялічыліся і выдаткі на цеплавую энергію, у тым ліку і для льготнай групы спажыўцоў.

Аднак на просьбы рэлігійных арганізацый Гродзенскі аблвыканкам устанавіў у 2009 годзе для рэлігійных арганізацый усіх канфесій тарыфы на камунальныя паслугі на ўзроўні тарыфаў для насельніцтва, што значна ніжэй сабекошту.

У 2009-2010 гадах УЖКГ звярталася ў Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі з просьбай знайсці крыніцы пакрыцця стратаў, аднак пытанне не было вырашанае.

 

З-за адсутнасці фінансавых крыніц з 6 мая 2012 года рашэннем Гродзенскага аблвыканкама зноў для некаторых арганізацый – спажыўцоў цяпла сістэмы ЖКГ былі ўсталяваныя тарыфы на ўзроўні сабекошту. Яшчэ раз падкрэсліваем, яны застаюцца льготнымі для невялікай колькасці арганізацый і ў сярэднім у 2 разы ніжэй тарыфаў для іншых юрыдычных асоб, аднак вышэй за тарыфы для насельніцтва.

 

.. Напрыклад, калі тарыф для рэлігійных арганізацый у Шчучынскім раёне цяпер складае 670 880 рублёў, то іншыя юрыдычныя асобы плоцяць 1 443 650 рублёў за 1 гігакалорыю. Таму размовы пр тое, што рэлігійныя арганізацыі прырыўнялі да камерцыйных арганізацый беспадстаўныя.

… Зразумела, што пры захаванні для рэлігійных арганізацый тарыфа як для насельніцтва, розніцу паміж коштам паслуг і іх рэальным сабекоштам павінны нехта пакрываць. Гэтая розніца (а за год яна складае прыкладна 390 мільёнаў рублёў) павінна быць аднесеная альбо да стратаў прадпрыемстваў ЖКГ, альбо дадаткова ўскладзена на іншыя арганізацыі, скарачаючы іх прыбыткі альбо павялічваючы страты.

 

 Пасля такога грунтоўнага тлумачэння застаецца адно пытанне: хто пакрывае страты ад прадастаўлення камунальных паслуг рэлігійным арганізацыям жыллёва-камунальнымі гаспадаркамі ў іншых рэгіёнах Беларусі?