Ірландская кампанія не супраць набыць “Краснасельскбудматэрыялы”
CRH вядзе перамовы з Міністэрствам архітэктуры і будаўніцтва і ААТ “Краснасельскбудматэрыялы”.
9 студзеня госці з Ірландыі наведалі прадпрыемства, каб пазнаёміцца з сітуацыяй на вытворчасці, ацаніць магчымыя ўкладанні і вызначыцца з набыццём акцыі ААТ.
Першапачатковым патрабаваннем замежнай кампаніі было валоданне 51% акцый, цяпер яна згодная на 33% (дзяржава валодае 53% акцый прадпрыемства).
CRH гатовая аплаціць пазыкі “Краснасельскбудматэрыялаў” за энерганосьбіты, на суму якіх будзе выпушчаная дадатковая эмісія акцый прадпрыемства.
Кампанія ўжо валодае цэментнымі заводамі ва Украіне і ў Польшчы.
Яе абарот складае каля 7 мільярдаў даляраў у год.
Акрамя ірландцаў інтарэс да краснасельскага прадпрыемства выказваюць расійскі вытворца цэменту ААТ “Штэрн-цэмент”, расійская кампанія “ІТЭРА” і французская “Лафарж”.
ААТ “Краснасельскбудматэрыялы” мае буйную і найбольш мадэрнізаваную вытворчасць цэменту ў Беларусі, вырабляе каля 1,5 мільёнаў тон прадукцыі ў год.
Акцыі прадпрыемства пакуль размеркаваныя такім чынам: 53,5%- дзяржава, 8,5% – калектыў прадпрыемства, 20% – юрыдычныя асобы, 18% – фізічныя асобы.
Паводле http://volkovysk.by
Здымак http://ais.by