Лукашэнка загаварыў пра прыватызацыю “Гродна Азота”
“Мы не выключаем продажу нейкіх пакетаў акцый “Гродна Азота”, .. але гэта не значыць, што яны прыехалі і набылі. Мы затанна нікому не прадаем”, заявіў А.Лукашэнка.
“ .. Калі мы будзем з імі дамаўляцца, мы ніколі не пойдзем на тое, каб бюджэтастваральнае прадпрыемства нанесла страты бюджэту. Гэта будзе ўмовай”, – адказаў А.Лукашэнка на пытанне пра ўдзел у прыватызацыі індыйскіх інвестараў.
Ён мяркуе, што адзін з варыянтаў – будаўніцтва новага прадпрыемства альбо мадэрнізацыя існага, а таксама не выключыў магчымасць сумеснага беларуска-індыйска-расійскага праекта.
Паводле http://belta.by
Здымак http://www.ps24.by