“Справа Бяляцкага” ў Гродне

|

Прэзентацыя адбудзецца ў нядзелю 20 студзеня а 12-й гадзіне па адрасе вул. Будзёнага 48а, каб. 100 (уваход з унутранага дворыку).

 

Героем кнігі журналіста Радыё Свабода Валера Каліноўскага з’яўляецца грамадскі дзяяч і кіраўнік праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесь Бяляцкі, які атрымаў 4,5 гады зняволення за нібыта “нясплату падаткаў”.

 

Кніга з’яўляецца не проста летапісам судовых паседжанняў, але своеасблівым партрэтам эпохі – Дзяды-88, стварэнне музея Багдановіча ў Мінску, Плошча-2010, лісты Алеся з-за крат… Так на фоне часу паўстае ключавая асоба кнігі – мужны і інтэлігентны Алесь Бяляцкі.