У Гродне “Фальксваген Гольф” зваліўся ў Гараднічанку
Каля 11 гадзін вечара аўтамабіль ехаў уздоўж рэчкі па гістарычным цэнтры горада.
Рух па гэтым участку забаронены з 19.00 да 8.00.
Хуткасць “Фальксвагена” не перавышала 30-40 км/г, але на машыну занесла.
Кіроўца не здолеў спыніцца (тармазны шлях – 10 метраў) і машына зрынулася ў раку.
У часе падзення аўтамабіль двойчы перакуліўся.
Кіроўцы і пасажыру вельмі пашанцавала, што машына стала на колы, а вады ў Гараднічанцы няшмат.
Выкліканая на месца здарэння ДАІ аштрафавала кіроўцу за праезд пад забаронены знак і ДТЗ.
Дапамагчы падняць машыну эвакуатар не здолеў, таму на наступны дзень давялося выклікаць аўтакран.
Самае цікавае, што пасля ўсяго, што адбылося, “Фальксваген Гольф” атрымалася завесці, і ён паехаў.
Паводле http://autogrodno.by