Гродзенскія абаронцы жывёл абвясцілі ў вышук забойцу сабак
Паводле валанцёраў “Адданага сэрца”, Міхаіл тэлефануе па абвестках пра пошук новых гаспадароў для падабраных на вуліцах Гродна жывёл.
Ёсць інфармацыя, што ён травіць безабаронных жывёл на ўчастку ў Верцялішках. Прозвішча, месца жыхарства невядомыя.
Прыкмет падазраванага таксама не падаецца, хаця, па словах валанцёраў, выпадкаў забойства безабаронных жывёл ужо шмат, а інфармацыя паходзіць з некалькіх крыніц.
Абаронцы жывёл просяць быць пільнымі тых, хто аддае шчанюкоў і кацянят “у добрыя рукі” на Скідзельскім рынку, па абвестках у газетах: менавіта такім чынам Міхаіл знаходзіць сваіх ахвяр.
“Адданае сэрца” будзе ўдзячнае за любую інфармацыю, якая дапаможа знайсці забойцу безабаронных жывёл.
Звяртацца можна ў суполку Укантакце альбо па тэлефонах, змешчаных там жа.
Здымак http://emarket.ua