Я з тутэйшых балотаў
Затрыманне адбылося каля памежнай заставы “Лясная” Свіслацкага раёна. Па сігналу на месца, дзе знайшлі сляды парушальніка, выйшла група трывогі з трох памежнікаў з сабакам. Аўчарка ўзяла след і праз некаторы час вывела на парушальніка. Той хацеў перачакаць, прытаіўшыся ў балоце, аднак яму гэта не ўдалося – парушальніка затрымалі.
Мужчына гаворыць па-руску, аднак упарта адмаўляецца паведаміць пра тое, хто ён, адкуль і куды накіроўваўся. Пры ім няма дакументаў. Зыходзячы з практыкі такіх затрыманняў, памежнікі мяркуюць, што мужчына накіроўваўся ў Французскі легіён.Ва ўсялякім выпадку, знешні выгляд яго пацвярджаў гэтую версію – апрануты і экіпіраваны ён быў адпаведным чынам – меў пры сабе нажы, компас.
Пакуль памежнікі высвятляюць асобу затрыманага.
Усяго з пачатку года на ўчастку Гродзенскага памежнага атрада затрымана 23 парушальнікі дзяржаўнай мяжы.
Паводле БЕЛТА