У Гродне пахавалі Юрыя Гуменюка

|

Калегі і сябры Юры. Крыж трымае Станіслаў Пачобут, бацька журналіста Анджэя Пачобута

На пахаванне прыехаў з Беластока Алесь Аркуш (на здымку), сябра Юры па журналісцкай і паэтычнай справе. У развітальным слове ён сказаў, што ў Гуменюка было шмат планаў на гэты год: выданне новага зборніка, ілюстраваць які пагадзіўся мастак Сяргей Грыневіч, імпрэзы да 20-годдзя Таварыства Вольных Літаратараў, запуск аўтарскай перадачы на Радыё Рацыя. Тым больш незразумелай выглядае трагічная смерць Юры.

 

Данута Бічэль і Уладзімір Дзюба (прадстаўнік Беларускай Асацыяцыі Журналістаў), за імі Вадзім Саранчукоў і Сяргей Грыневіч

 

Хавалі Юру Гуменюка пад бел-чырвона-белым сцягам. Ён пахаваны ля свайго бацькі і дзеда, на камунальных могілках па праспекце Касманаўтаў.

 

Здымкі Яна Лялевіча