Другі пройгрыш запар: “Нёман” на выездзе саступіў “Металургсу”

|

У гэтым сезоне ў афіцыйных матчах “Нёман” у Латвіі не перамагаў. І гэтым разам гарадзенцам не пашанцавала, каманда Дзмітрыя Краўчанкі па булітах саступіла “Металургсу”.

 

“Металургс” – “Нёман” 3:2 (бул.) (0:1, 1:0, 1:1, 0:0, 1:0)

 


Шайбы:

 

10.13 0:1 – А. Усенка (І. Усенка, Макроў – больш.)

31.18 1:1 – Калнс (Страупе, Гiптерс – больш.)

42.05 2:1 – Бiрзiньш (Зелтiньш, Бабурын)

43.10 2:2 – Крыстэк (буліт)

65.00 3:2 – Дiлеўка (вырашальны кідок)

 

Пасляматчавыя буліты: Міцкевіч – 0:0, Крыстэк – 0:1, Бранцiс – 0:1, Баярчук 0:1, Страупе 1:1, Фабуш 1:1, Крыстэк 1:1, Дiлеўка 2:1.

 

Наступны матч “Нёман” правядзе дома, гасцяваць у нас будзе чэмпіён – жлобінскі “Металург”. Матч пройдзе ў суботу – 26 студзеня. Варта паспяшацца набыць квіткі, бо іх раскупляюць вельмі хутка.

Здымак архiўны з hcneman.by