Гродзенская вобласць павінна прыцягнуць 155 мільёнаў даляраў інвестыцый
У асноўным замежныя кампаніі ўкладаліся ў прадпрыемствы Смаргонскага раёна (76,3 мільёны даляраў альбо 73% ад агульнаабласнога аб’ёму).
Гэта мае простае тлумачэнне – у Смаргонскім раёне будуе буйны дрэваперапрацоўчы комплекс аўстрыйская кампанія Kronospan. На другім месцы – Лідскі раён.
Сёлета найбольш перспектыўнымі лічацца праекты па будаўніцтве комплекса па вытворчасці індэйкі і мадэрнізацыі Лідскага ветсанутыльзавода групай кампаній Arvi, будаўніцтва фабрыкі шампіньёнаў у Гродзенскім раёне, будаўніцтва завода па рафінацыі і дэзадарацыі расліннага алею ў Дзятлаўскім раёне.
За кошт замежных інвестыцый плануецца павялічыць магутнасць ААТ “Лідскае піва”, пашырыць вытворчасць “Контэ Спа”, “БелДрэў”.
На наўпроставыя замежныя інвестыцыі ў Гродзенскай вобласці сёлета разлічваюць больш за 250 малых і сярэдніх арганізацый з удзелам замежнага капітала.
У перспектыве – інвестыцыйныя праекты па будаўніцтве завода па вытворчасці ёгуртаў, завода па вытворчасці звадкаванага газу ды іншыя.
Паводле http://belta.by