У Наваградскім раёне пабудуюць ветрапарк
Сярэдняя хуткасць ветру на пляцоўцы – 7 м/с, – для выпрацоўкі электраэнергіі дастаткова і чатырох, паведамляе АНТ.
Першая ўстаноўка, якая працуе тут з 2011 года, забяспечвае святлом увесь жылы фонд Наваградка.
Да ўзвядзення ветрагенератараў побач праяўляюць цікаўнасць інвестары з Турцыі, Германіі і мясцовыя бізнесоўцы.
Паводле намесніка начальніка упраўлення энергаэфектыўнасці, экалогіі і навукі Міністэрства энергетыкі Беларусі, магутнасць новага ветрапарку будзе мінімум 7,5 мегават.
Акрамя таго, прапрацоўваецца пляцоўка для ўсталявання ветракоў у Смаргонскім раёне.
У кастрычніку 2012 года з’явілася інфармацыя аб тым, што 2 ветраўстаноўкі з’явяцца блізу Крэва і населенага пункта Папялевічы.