Адзін дзень з зімовага жыцця Іўя

| Без катэгорыі

 

 

Зараз у Рыа-дэ-Жанэйра горача, на акіянскіх пляжах шматлюдна. Аднак і Іўі ёсць месца, дзе ў гэтыя студзеньскія дні можна асвяжыцца.

 

Гэта – праваслаўная купальня, пабудаваная нядаўна каля знакамітай іўеўскай крыніцы, помніка прыроды рэспубліканскага значэння.

 

Вада ў купальні здаецца нават цёплай, калі кранаеш яе рукой, а купальня адкрытая для ўсіх.

 

На вуліцах райцэнтра людзей няшмат.

 

Глядзіш на традыцыйны двухпавярховы мясцовы ўнівермаг, які разам з вялікім комінам аўтаномнай кацельні чымсьці нагадвае цеплаход, і зноў думаеш пра акіянскія прасторы і горад мары Астапа Бендэра.

 

На дрэве амаль у самым цэнтры Іўя заўважаю аб’яву, падыходжу бліжэй, чытаю.

Сапраўды, вечная тэма, актуальная і сёння, і сто гадоў таму.

 

Непрыкметна пачынае цямнець. Кароткі студзеньскі дзень 2013 года ў Іўі сканчаецца.

 

Вось гэта – таксама Іўе, татарская глыбінка гарадка.

 

Здымкі аўтара