Гарадзеншчына на апошнім месцы па паказчыках смяротнасці

|

Паводле звестак Белстата, агульная дэмаграфічная сітуацыя ў Беларусі працягвае паляпшацца. Аднак ва ўсіх абласцях акрамя горада Мінска назіраецца змяншэнне насельніцтва.

 

 

За 2012 год агульнае змяншэнне насельніцтва ў параўнанні з 2011 годам скарацілася. Колькасць жыхароў Беларусі на 1 студзеня 2013 года склала 9 463,3 тысячы чалавек.

 

Па нараджальнасці дадзеныя куды больш аптымістычныя. Агулам за 2012 год у Беларусі нарадзілася 114 999 дзяцей, што на 5 852 дзіцяці больш, чым у 2011 годзе.

 

З іх у Гродзенскай вобласці – 13 208 чалавек. Гэты паказчык займае 5 месца па рэспубліцы.

 

 

Колькасць памерлых за 2012 па Беларусі – 126 146 чалавек, што на 8 944 чалавекі менш за паказчык 2011 года. Гродзенская вобласць па паказчыках смяротнасці знаходзіцца на апошнім месцы – 15 258 чалавек.

 

 

Што датычыцца натуральнага прыросту і змяншэння насельніцтва, Гродзенская вобласць знаходзіцца на трэцім месцы з адмоўным паказчыкам – 2 050 чалавек.

 

 

Хоць сітуацыя і адлюстроўвае станоўчыя зрухі ў параўнанні з 2011 годам, пакуль паказчыкі ўсё ж алюстроўваюць агульную кепскую тэндэнцыю.