У хатнім матчы “Нёман” прайграў “Лідзе”
Першымі адкрылі лік гаспадары, выніковай шайбай адзначыўся Арцём Кіслы.
Пасля Арцём Бажко падвоіў перавагу, а лідар “Нёмана” Андрэй Макроў зрабіў лік – 3:0.
Яшчэ ў першым перыядзе “Ліда” здолела забіць адну шайбу, вызначыўся Максім Трафімаў.
align=”” alt=”Image 27726″ >
У другім перыядзе намаганнямі Арсенія Дзянскевiча і Канстанціна Ластавецкага, “Ліда” зраўняла лік (3:3), але не надоўга: Іван Усенка зноў вывеў “Нёман” наперад.
У заключным перыядзе Аляксей Кувека зноў аднавіў раўнавагу, а Яўген Мястоўскi ў большасці вывеў «Ліду» наперад.
Праз хвіліну Ягор Смолін павялічыў перавагу “Ліды” – 6:4.
Канчатковы лік за тры хвіліны да канца сустрэчы ўсталяваў Петэр Фабуш. На табло – 5:6.
“Ліда” вязе з Гродна тры ачкі.
Шайбы:
03.58 1:0 – Кіслы (Міхайлаў, Лісічкін)
05.27 2:0 – Бажко (Сцяпанаў, С. Маляўка)
05.39 3:0 – Макроў (Лiсавец, Крыстэк)
14.15 3:1 – Трафімаў (Шарамеццеў, Кірпічонак)
30.30 3:2 – Дзянскевiч (Шарамеццеў, Ластавецкі – больш.)
30.49 3:3 – Ластавецкі (Хілько – больш.)
31.46 4:3 – І. Усенка
41.34 4:4 – Кувека (Смолін, Нікулін)
43.36 4:5 – Мястоўскi (Захаранка, Баярскіх – больш.)
45.05 4:6 – Смолін (Нікулін, Мястоўскi)
57.24 5:6 – Фабуш
Здымкі http://www.hcneman.by