Футбольны “Нёман” адправіўся на свой першы збор
Гарадзенская каманда адправілася ў такім складзе:
Брамнікі: Сяргей Чэрнік, Ігар Хомляк (Граніт, Д2 – прагляд), Уладзіслаў Васілючэк (Нёман-д).
Абаронцы: Зміцер Алісейка (Дынама Мінск, прагляд), Аляксандр Анюкевiч, Максім Вітус, Арцём Рахманаў (Мінск – прагляд), Дзмітрый Раўнейка, Павел Рыбак, Яўген Савасцьянаў, Іван Садоўнічы (Віцебск, Д2 – прагляд), Мілан Яблан.
Паўабаронцы: Уладзімір Весялінаў, Вадзім Гаспадар (Даўгава, Латвія Д1 – прагляд), Іван Дзенісевіч, Аляксандр Едзешка, Аляксей Лягчылiн, Сяргей Лявіцкі, Павел Савіцкі, Арцём Скітаў (Віцебск, Д2 – прагляд), Павел Цаслюкевiч (Нёман-д).
Нападнікі: Артур Бомбель, Максім Дубай (Нёман-д), Васіль Журневiч (Нёман-д), Андрэй Лясюк.
Што тычыцца Кавалёнка, Крывабока і Сямёнава, то на дадзены момант з імі кантрактаў падпісана не было і в заяўцы на польскі збор іх не было.
Лідар “Нёмана” і мінулага чэмпіянату па сістэме “гол + пас” Іван Дзенісевіч пацвердзіў падпісанне новага кантракта. Касцяк каманды захоўваецца без вялікіх страт.
Страты, як лічыць капітан “Нёмана”, нязначныя: Аляксей Сучкоў перайшоў у “Тарпеда”, Ігар Ясінскі пасля арэнды вярнуўся ў мінскае “Дынама”, у Івана Пехі скончыўся кантракт, а кіраўніцтва “Нёмана” не захацела працягваць з ім пагадненне. Не ясна пытанне з Кавалёнкам, Крывабокам і Сямёнавым.
Здымкі з леташняга польскага збору ў Сакулцы, fcneman.by