“Fans cup” стартаваў у Гродне

|

Спаборніцтвы пройдуць у сем тураў. Але ўжо з першых тураў назіраецца жорсткая барацьба. Леташнiм чэмпіёнам “Grodno Reds” (фанаты Манчэстэра, на першым здымку), прыйдзецца цяжка, бо каманды ў гэтым годзе старанна падрыхтаваліся.

 

Фанаты паказваюць на полі, як трэба адстойваць гонар любімага клуба, таму большасць матчаў пройдзе ва ўпартай барацьбе.

 

 

Галоўная мэта мерапрыемства – развіццё фан-клубаў, знаёмства паміж сабой і разбурэнне негатыўных стэрэатыпаў аб фанатах.

 

align=”left” alt=”Віталь Раманчук” >“На гэты раз арганізоўваць турнір выпаў гонар пераможцам мінулага турніру, фан-клубу Манчэстэр Юнайтэд “Grodno Reds”, – кажа Віталь Раманчук, адзін з арганізатараў турніра. – Усяго пададзена сем заявак. Расцем – у мінулым годзе было шэсць”.

 

Кожны фан-клуб сур’ёзна рыхтаваўся да турніру, пра гэта сведчыць не толькі добрая фізічная падрыхтоўка удзельнікаў, але і зробленая на заказ форма.

 

 

Па выніках першага тура можна выказаць здагадку, што барацьба за кубак будзе сур’ёзная, што выклікае павышаную цікавасць не толькі ўдзельнікаў фан-руху, але і цалкам аддаленых ад гэтага людзей.

 

 

Гульні праходзяць у выходныя дні ў спартовай зале вучылішча №64. Назіраць за вынікамі матчаў і ходам турніра можна на старонцы Укантакце.