Чэрнік на праглядзе ў “Растове”

24-гадовы Чэрнік, які ўсю кар’еру выступаў за гарадзенскі “Нёман”, будзе трэніравацца разам з асноўным складам ФК “Растоў”.

 

У мінулым сезоне чэмпіянату Беларусi Чэрнік правёў 29 матчаў за “Нёман” і прапусціў 32 мячы. Дзевяць раз пакідаў свае вароты некранутымі.

 

Сяргей выступае за гарадзенскі “Нёман” з 2008 года. Упершыню выйшаў на поле ў Вышэйшай лізе ў 2010 годзе. У канцы мінулага сезона замацаваўся ў асноўным складзе і ўдзельнічаў у большасці матчаў каманды.

 

Варта таксама адзначыць, што Чэрнік па выніках сезону трапіў у сімвалічную зборную нацыянальнага першынства 2012 года паводле Football.by.

 

Здымак Football.by.