Раёны Гродзенскай вобласці набудуць аўтамабілі для ўчастковых
Такім чынам мясцовыя ўлады паспрыяюць паляпшэнню матэрыяльнай базы для аховы парадку ў сваёй мясцовасці.
У 2012 годзе органы ўнутраных справаў вобласці атрымалі 110 адзінак новага транспарта, аднак гэта не вырашыла праблемы: каля 50% транспарта, якім карыстаюцца супрацоўнікі міліцыі, падлягае спісанню.
На сёння ў вобласці не хапае 64 участковых інспектароў.
З-за гэтага некаторым даводзіцца абслугоўваць некалькі ўчасткаў, і ў такім выпадку асабліва важная наяўнасць транспарту.
Каб пераразмеркаваць сілы супрацоўнікаў міліцыі, у грамадскіх месцах усталёўваюць камеры відэаназірання.
Паводле http://belta.by
Здымак http://www.abw.by