“Постаці”: выбіраем герояў разам!

|

Першая частка праекта была рэалізавана ў 2010 годзе, вынікам якога стаў дыск, на якім былі сабраныя 14 відэаінтэрв’ю з вядомымі асобамі з Гарадзеншчыны і Берасцейшчыны.

Сярод іх музыкі, мастакі, рамеснікі, паэты і пісьменнікі, грамадскія дзеячы, настаўнікі-заснавальнікі музеяў.

У 2012 годзе быў створаны Блог праекта “Постаці”, на якім можна знайсці ўсе відэаматэрыялы з дыска, а таксама іншую інфармацыю пра сам праект.

 

Другая частка праекта “Постаці” будзе пра выдатных асобаў Гродна і Гарадзеншчыны.

 

Матэрыялы праекта будуць пазнавальныя для ўсіх тых, хто цікавіцца культурай і гісторыяй свайго рэгіёну, краіны, захаваннем нацыянальнай спадчыны беларускага народа.

Палітыка дзяржавы ў адносінах да беларускай гісторыі, да культуры вядзе да таго, што наш народ паступова забывае пра значныя падзеі сваёй гісторыі, пра свае традыцыі і абрады, саромеецца сваёй мовы.

А менавіта праз культуру, гісторыю і мову любы народ дэманструе, назапашвае і перадае іншым пакаленням свае нацыянальныя каштоўнасці.

 

Трэба памятаць, што гісторыю пішуць не толькі велічныя асобы, але і звычайныя людзі, якія часам жывуць побач з намі, а мы нават не здагадваемся, што справа, якую яны робяць, вартая таго, каб гэтымі людзьмі ганарыліся не толькі мы, але і нашыя нашчадкі.


Адкажыце, калі ласка, каго вы лічыце неардынарнай, яркай, цікавай асобай – постаццю, якая зрабіла значны ўнёсак ў захаванне беларускай культурнай спадчыны?


Чакаем прапановаў з тлумачэннем, чаму менавіта гэтая асоба вартая таго, каб пра яе ведалі не толькі вы, на адрас milovita@gmail.com  або па тэл. (8029) 5874390 (каардынатарка праекта Інга Сакута).

 

Давайце разам адкрыем новыя постаці!


Паводле http://3sektar.by