Цягнік з заўзятарамі “БАТЭ” прыбудзе ў Гродна 14 лютага ў 19.11
Дадатковы цягнік міжрэгіянальных ліній №627/628 Мінск-Гродна адправіцца са станцыі Мінск-Пасажырскі ў 12.34 і прыбудзе ў Гродна ў 19.11.
Гульня прызначана на 21 гадзіну.
А з’ехаць заўзятары “БАТЭ” змогуць на тым самым цягніку, які адправіцца ў адваротным кірунку ў 0.10 15 лютага і прыбудзе ў Мінск у 6.48.
Цягнік сфармаваны з 10 плацкартных і 1 купэйнага вагона.
Усе квіткі выкупіў “БАТЭ”, праезд для заўзятараў будзе бясплатны.
Жаданне прыехаць у Гродна, каб падтрымаць “БАТЭ” у часе гульні з турэцкім “Фенербахчэ” ў 1/16 фінала Лігі Еўропы, выказалі больш за 550 заўзятараў барысаўскай каманды.
Клуб часцяком замаўляе для сваіх фанатаў аўтобусы, але цягнік – упершыню.