Прэм’ер-міністр правядзе ў Гродне семінар-нараду
Прэм’ер-міністр у Гродне азнаёміцца са спецыфікай будаўніцтва і эксплуатацыі энергаэфектыўных дамоў, досьведам будаўніцтва індывідуальных жылых дамоў па прыкладзе каркаснага будаўніцтва, забудовы жылога комплекса сядзібнымі дамамі са зборных канструкцый, з досьведам узвядзення зборных драўляных дамоў і буйнапанэльнага 3-кватэрнага дома.
Асноўнымі тэмамі нарады стануць перспектывы індывідуальнага і энергаэфектыўнага будаўніцтва ў Беларусі, фінансаванне індывідуальнага жыллёвага будаўніцтва і інжэнерна-транспартнай інфраструктуры на 2012-2015 гады.
Паводле http://belta.by
Здымак http://cdn1.beeffco.com