Экспарт турыстычных паслуг у Гродзенскай вобласці павялічыўся на 38,8%

|

Тэмп росту склаў 139%.

Гэтым відам турыстычных паслуг скарысталіся ў тым ліку 2027 расіян – у 2,5 раза больш, чым у папярэднім годзе.

Грамадзяне Расійскай Федэрацыі складаюць амаль 80% замежных спажыўцоў турыстычных паслуг Гарадзеншчыны.

 

У бюджэт ад экспарту турыстычных паслуг, па звестках упраўлення фізічнай культуры, спорту і турызму, паступіла больш за 10 344 мільёнаў даляраў. У першыю чаргу гэта грошы ад рэалізацыі пуцёвак у снаторыі і дамы адпачынку, пуцёвак турфірмаў, паслугі гасцініц і паляўнічых дамкоў.

 

Найбольш зарабіў Гродна (3253,5 мільёнаў даляраў), на другім месцы  Гродзенскі раён – 3229,2 мільёны даляраў. Санаторый “Радон”, што знаходзіцца ў Дзятлаўскім раёне, зарабіў для бюджэта 2325,7 мільёнаў даляраў.

Найбольшы тэмп росту адзначаны ў Смаргонскім раёне – 288,6%, што звязана з павялічэннем запатрабаванасці гасцінічных аб’ектаў.

 

У 2012 годзе ў Гродзенскай вобласці дзейнічалі і заплацілі збор 215 суб’ектаў аграэкатурызму.

 

Паводле http://grodno-region.gov.by