Распачалося галасаванне ў конкурсе “Будзь у Трэцім!”

|

У конкурсе прымаюць удзел прадстаўнікі грамадскіх арганізацый і ініцыятыў Гарадзеншчыны, а таксама актыўныя асобы, якія займаюцца дабрачыннай дзейнасцю.

 

Перамогу ў народным галасаванні атрымае той канкурсант, які ў суме набярэ максімальную колькасць галасоў. Улічвацца будуць толькі галасы, зробленыя на сайце арганізацыі і на старонках конкурсу ў сацыяльных сетках (у суполцы УКантакце і старонцы арганізацыі ў Фэйсбуку).

 

Спяшайцеся даслаць лінк на матэрыял пра сваю дзейнасць сябрам і папрасіць прагаласаваць за ваш сайт альбо вашу інцыятыву! Галасаванне за канкурсантаў працягнецца да 3 сакавіка ўключна.

 

Паглядзець інфармацыю пра намінантаў і прагаласаваць за іх вы можаце тут.

 

З аднаго кампутара ў кожнай з намінацый можна прагаласаваць толькі адзін раз. Таксама будуць улічвацца каментары, якія можна пакінуць кожнаму канкурсанту. Адзін змястоўны каментар будзе раўняцца двум галасам!

 

Узнагароджванне пераможцаў адбудзецца ў сакавіку на ўрачыстым мерапрыемстве, дзе кожны ўдзельнік конкурсу зможа прэзентаваць сябе і сваю дзейнасць.