Студэнты Гродзенскага медуніверсітэта на манекенах навучацца прымаць роды і рабіць аперацыі

|

У асобным памяшканні будынка інстытута біяхіміі біялагічна актыўных спалучэнняў размясцілі каля 100 муляжоў і робатаў, з дапамогай якіх можна адпрацоўваць навыкі выканання медыцынскіх маніпуляцый у набліжаных да рэальных умовах.

На набыццё абсталявання пайшло каля 2,5 мільярдаў рублёў.

 

Сучасныя імпартныя муляжы капіруюць розныя часткі цела і органы, ёсць робаты з магчымасцю дэманстрацыі на маніторы пульса, дыхання, ціску, праграмавання разнастайных ускладненняў.

Адзін з робатаў дазваляе адпрацоўваць навыкі практычна ўсяго працэсу нараджэння дзіця, ёсць трэнажоры для навучання рэанімаванню, хірургіі, педыятрыі.

На сімулятарах можна навучыцца накладаць швы, адпрацаваць складаныя выпадкі ў часе правядзення анестэзіі і г.д.

 

Гэта дазволіць значна лепш рыхтаваць дактароў і медыцынскіх сясцёр.

 

За заходняй мяжой падобныя навучальныя цэнтры – папулярная практыка ў навучанні медыкаў, у Беларусі гродзенская лабараторыя стала першай.

Заняткі ў ёй будуць праводзіцца для студэнтаў-медыкаў, інтэрнаў, маладых дактароў, навучэнцаў медыцынскага каледжа. Падрыхтоўку на базе лабараторыі пройдуць і брыгады МНС, МУС, санітарныя дружыны.

 

Паводле http://belta.by