“Каложскі дабравест” адкрыецца 27 лютага

|

Удзельнікі фінала прадставяць вольную праграму, якая будзе складацца з песнапенняў праваслаўнай царквы. Яны паінфармаваныя пра перавагу выканання твораў беларускіх аўтараў і мясцовых напеваў, а таксама знаменнага, пуцявога, кіеўскага, балгарскага альбо грэцкага распеваў і абіходнага песнапення.

 

 Конкурсныя выступы ацэніць прафесійнае міжнароднае журы.

 

У часе “Каложскага дабравесту” адкрыецца выстава з фондаў Гродзенскага дзяржаўнага музея гісторыі рэлігіі, вечарына духоўнай паэзіі і аўтарскай песні, кіналекторы, выстава мастацкіх твораў на рэлігійную тэматыку ў Гродзенскай выставачнай зале.

 

Запланаваныя асобныя канцэрты хора студэнтаў Маскоўскай дзяржаўнай кансерваторыі імя П.І.Чайкоўскага, Архіерэйскага хору Свята-Аляксандра-Неўскага кафедральнага собору Парыжа і хору стараверскіх прыходаў Сібіры.

 Фестываль у дванаццаты раз адбудзецца ў Гродне ў перыяд з 27 лютага да 2 сакавіка.

 

Паводле  http://www.belta.by

Здымак http://www.pravoslavie.ru