У Гродне абвешчаны карантын па шаленстве

|

Дзеля  папярэджання распаўсюду захворвання сярод людзей і жывёл, небяспечнай зонай, паводле распараджэння гарвыканкаму лічыцца тэрыторыя ад перасячэння пр-та Янкі Купалы з вуліцай Фамічова і пр-там Кляцкова.

Таксама карантын абвешчаны на вуліцы Святочнай, мікрараён Зарыца абвешчаны пагражальнай зонай.

 

Яшчэ 2 эпізаатычных выпадка захворвання на шаленства хатніх сабак зарэгістраваныя на вуліцы Лапенкаўскай.

 

У Гродзенскім раёне таксама зарэгістраваны два выпадкі шаленства: хатніх ката і каровы.

 

У бліжэйшы час праз падворны абыход будзе праведзена дадатковая перарэгістрацыя хатніх жывёл.

Ва ўладальнікаў спраўдзяць рэгістрацыйныя пасведчанні і звесткі пра мінулагоднюю вакцынацыю супраць шаленства.

Гаспадарам, якія ўхіляюцца ад вакцынацыі хатніх жывёл, пагражае адміністратыўная адказнасць.

 

Сярод запланаваных мерапрыемстваў – адлоў усіх безнаглядных жывёл у зоне пагрозы і вакцынацыя непрышчэпленых хатніх жывёл.

А пацярпелым гарадзенцам неабходна звяртацца ў гарадскі клінічны шпіталь хуткай медыцынскай дапамогі.

 

Паводле http://grodnonews.by

Здымак http://medpravda.com