Гарадзенцаў запрашае Media Studio

|

Media Studio – навучальны курс, які дазваляе дарослым  атрымаць дадатковую адукацыю ў галіне працы з інфармацыяй. Курс разлічаны на актыўных людзей розных прафесій і ўзросту (старэйшых за 16 год), і перш за ўсё тых, хто цікавіцца медыяжурналістыкай.


Навучанне будзе адбывацца па трох накірунках:

– візуалізацыя дадзеных;

– фотажурналістыка;

– здымкі і мантаж відэа.


Курс “Візуалізацыя дадзеных” будзе цікавы ўсім, каму  ў сваёй дзейнасці неабходна апрацоўваць вялікі аб’ём інфармацыі. Вы даведаецеся пра сэрвісы, якія дазваляюць ан-лайн візуалізаваць інфармацыю, інструменты, якія дапамагаюць падаваць яе зразумела, як удала выкарыстоўваць інфаграфіку, картаграфічныя сэрвісы і г.д. Пажадана мець ноўт-бук.


Курс “Фотажурналістыка” накіраваны на людзей, якія стварылі ўжо не адну папку  здымкаў на сваім кампутары, але хацелі б паглыбіць свае веды і разуменне пра тое, як рабіць якасныя фотарэпартажы і цікавыя фотагісторыі. За час навучання слухачы курса падрыхтуюць уласную фотагісторыю.


На курс “Здымкі і мантаж відэа” мы запрашаем пачаткоўцаў, каб навучыць іх  здымаць, апрацоўваць і выстаўляць на сайт уласныя фільмы.

Пажадана мець уласны ноўт-бук і тэхніку, якая здольная здымаць відэа.

Кожны ўдзельнік курса падрыхтуе паўнавартасны відэаматэрыял.

Пры ахвоце і наяўнасці вольнага часу вы можаце вучыцца на некалькіх курсах адначасова. 

Першасная адукацыя значэння не мае.

 

Тэрмін навучання: сакавік-травень 2013 года.

Перыядычнасць: 1 занятак на тыдзень, заняткі адбываюцца ў вечаровы час.

 

Кошт навучання на адным курсе: 100 тысяч беларускіх рублёў у месяц.

 

Перавагамі Media Studio з’яўляюцца інавацыйнасць, унікальнасць вучэбнай праграмы і навыкі працы арганізатараў з мультымедыйнымі тэхналогіямі, а таксама арыентацыя на набыццё навучэнцамі практычнага досведу.

 

Каб прыняць удзел у курсе неабходна да 20 лютага запоўніць АНКЕТУ-ЗАЯЎКУ  і даслаць яе на адрас mediastudio.hrodna@gmail.com

Кантакт для даведак: 8-029-7830-845