Беларусы змогуць падлічыць персанальную інфляцыю

|

Апошнім часам усё часцей выказваюцца сумнівы што да афіцыйнага паказчыка інфляцыі.

У Белстат нярэдка звяртаюцца грамадзяне, якія спрабуюць разлічыць інфляцыю ўласнымі метадамі.

Праграмны прадукт “Калькулятар персанальнай інфляцыі” распрацаваны дзеля таго, каб растлумачыць асноўныя метадалагічныя прынцыпы разліку інфляцыі, а таксама прычыны адрозненняў паміж персанальнай і афіцыйнай інфляцыяй.

 

Паводле начальніка галоўнага упраўлення статыстыкі коштаў Андрэя Яркаўца, карыстальнік зможа падлічыць, на што ён выдаткоўвае больш сродкаў, на што – меньш, і як яго персанальныя выдаткі адрозніваюцца ад выдаткаў, зыходзячы з якіх Белстат лічыць афіцыйны індэкс спажывецкіх коштаў.

 

Персанальная статыстыка будзе даступная толькі самому карыстальніку.

Калькулятар дазволіць карыстальнікам азнаёміцца з прынцыпамі разліку спажывецкіх коштаў на практыцы, разлічыць уласную інфляцыю, паглядзець, наколькі змена спажывецкіх перавагаў чалавека ўплывае на ўзровень персанальнай інфляцыі.

Інфляцыя ў кожнага чалавека адрозніваецца, бо грамадзяне маюць розны прыбытак, набываюць тавары і паслугі ў розных гандлёвых кропках, у залежнасці ад месца жыхарства, асартыменту і коштаў абіраюць розныя гатункі аднаго тавару.

Нехта аплочвае здымную кватэру, нехта выдаткоўвае вялікія сродкі на медыцынскія паслугі, на фізкультуру, нехта ўтрымлівае прыватны транспарт, а хтосьці карыстаецца грамадскім, таму нават людзі з аднолькавым узроўнем прыбытку маюць розную структуру спажывання.

 

Насельніцтва схільнае перабольшваць персанальную інфляцыю, калі павышаюцца кошты на тавары, якія яно набывае рэгулярна. Таму інфляцыя асобнага чалавека альбо сям’і практычна заўсёды адрозніваецца ад сярэдняй па краіне, тлумачыць Белстат.

 

Пры распрацоўцы калькулятара спецыялісты Белстату вывучылі вопыт Вялікабрытаніі, Нідэрландаў, Нарвегіі, Германіі, францыі, Італіі, Расіі. Найбольш прымальным прызнаны падыход Вялікабрытаніі і Нідэрландаў, якія разлічваюць персанальную інфляцыю зыходзячы з структуры спажывецкіх выдаткаў карыстальнікаў.

 

Паводле http://www.belta.by