Жывых трапічных матылькоў упершыню пакажуць у Гродне
На выставе будуць прадстаўленыя некалькі дзясяткаў відаў з Паўднёва-Усходняй Азіі, Афрыкі, Аўстраліі, Паўднёвай і Цэнтральнай Амерыкі.
Матылькі жывуць вельмі мала: ад некалькіх гадзін да тыдня, таму экспазіцыя стала абнаўляецца новымі коканамі. Іх прывозяць з фермы ў Краснадарскім краі.
Коканы змяшчаюцца ў выставачнай зале, дзякуючы чаму наведнікі маюць магчымасць пабачыць, як матылёк упершыню выходзіць на свет.
У памяшканнях, дзе праходзіць выстава, падтрымліваецца тэмпература +24 градусы ды вільготнасць паветра 80%.
Уваход: 25 000 рублёў, для дзяцей да 5 год – бясплатна.
Гродзенская выставачная зала працуе з 10.00 да 19.00
Выстава працуе з 28 лютага да 31 сакавіка