Фотаконкурс да Міжнароднага дня роднай мовы

|

Да Дня роднай мовы Прадстаўніцтва ААН у Беларусі абвясціла фотаконкурс «Беларуская мова — адлюстраванне нашых думак і пачуццяў».

Да ўдзелу ў конкурсе прымаюцца фатаграфіі, зробленыя як прафесійнымі фатографамі, так і аматарамі фатаграфіі.

Дасланыя на конкурс работы павінны адлюстроўваць тэму беларускай мовы як інструмента захавання і развіцця культурнай спадчыны ў яе матэрыяльных і нематэрыяльных формах ў кантэксце моўнай і культурнай разнастайнасці і шматмоўя.

Да ўдзелу ў конкурсе не дапускаюцца фотаздымкі, якія:

– Прапагандуюць расавую дыскрымінацыю, гвалт, парушэнне правоў чалавека, спажыванне наркотыкаў, тытуню ці алкагольных напояў.
– Парушаюць дзеючае заканадаўства Рэспублікі Беларусь

Конкурс праводзіцца з 21 лютага па 6 сакавіка 2013 года ў два этапы.

I этап (дасылка фатаграфій) – 21 лютага — 1 сакавіка 2013 года.

а) Фота дасылаюцца на электронную пошту: mova@undp.by
б) 1 сакавіка ўсе дасланыя працы размяшчаюцца на старонцы Прадстаўнiцтва ААН у Фэйсбуку па адрасе http://www.facebook.com/Belarus, папка «Дзень роднай мовы»

II этап (інтэрнэт–галасаванне і падсумаванне вынікаў) – 1–6 сакавіка 2013 года.

а) Праводзіцца адкрытае інтэрнэт–галасаванне і адбор лепшых работ.

Пяць найлепшых фотаздымкаў конкурсу вызначаюцца па колькасці тых, хто прагаласаваў за іх на старонцы Прадстаўніцтва ААН у Фэйсбуку.

Узнагароджанне пераможцаў

Пераможцы конкурсу ўзнагароджваюцца дыпломамі і падарункамі Прадстаўніцтва ААН у Беларусі, лепшыя здымкі будуць размешчаны на сайце Прадстаўніцтва ААН (www.un.by).

Паводле http://un.by

Здымак http://dzedzich.org