Кантрабанда ў маршрутцы

|

Спачатку супрацоўнікі міліцыі і мытні затрымалі маршрутку, якая накіроўвалася з Гродна ў Мінск.

У салоне аператыўнікі знайшлі 12 адзінак прафесійнай лічбавай фотаапаратуры “Sony” и “Canon”. Пасля вобшуку ў кватэры ўладальніка апаратуры, 41-гадовага гродзенца, знойдзена яшчэ 19 яе адзінак і 4 сістэмы навігацыі GPS.

Высветлілася, што апаратура ўвезена з Польшчы для рэалізацыі праз гандлёвую сетку ў Мінску.

Тавар канфіскаваны. А за яго недэклараванне ўладальніку пагражае штраф да 1 міліёна беларускіх рублёў.