У Гродне новыя кадравыя перастаноўкі

|

На месца Андрэя Худыкі намеснікам старшыні Гродзенскага аблвыканкама прызначаны Юры Шулейка.

 

 

Адбыліся змены і на іншых важных для горада пасадах.


Андрэй Кароль змяніў Яўгена Роўбу на пасадзе рэктара ГрДУ імя Янкі Купалы.

 

Галоўны рэдактар газеты “Гродзенская праўда” Павел Сухарукаў прызначаны членам аблвыканкама.

 

Таксама ад кіраўніка дзяржавы атрымана згода на прызначэнне Сяргея Ложачкіна старшынёй Шчучынскага райвыканкама.

 

Паводле  belta.by


На здымку: Андрэй Худык

Здымак grodnonews.by