Новы старшыня гарвыканкама мае ордэн і шмат чаго ведае пра інвестыцыі
Біяграфія
Андрэй Худык нарадзіўся ў 1959 годзе ў сяле Астраўчане Камянец-Падольскага раёна Хмяльніцкай вобласці Украіны.
Скончыў Ленінградскі сельскагаспадарчы інстытут і Расійскую акадэмію дзяржаўнай службы пры Прэзідэнце Расійскай Федэрацыі.
Працаваць пачаў на Камянец-Падольскім цэментавым заводзе. Пасля службы ў войску працаваў у гаспадарках Іўеўскага раёна.
У 1999 годзе узначаліў Браслаўскі харчовы камбінат у Віцебскай вобласці.
З 2002 года – першы намеснік старшыні – начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Ваўкавыскага райвыканкама, старшыня Дзятлаўскага райвыканкама.
У 2004 годзе стаў старшынёй Лідскага райвыканкама. З 4 лютага 2011 года прызначаны намеснікам старшыні Гродзенскага аблвыканкама.
З 28 лютага 2013 года – старшыня Гродзенскага гарадскога выканаўчага камітэта.
У інтэрактыўным календары сабраны самыя папулярныя навіны аб новым кіраўніку Гродзенскага гарвыканкама за апошнія 6 гадоў.