Дзень катоў – сімвала незалежнасці – адзначылі ў Гродне

|

Жывых катоў пабачыць на ёй не атрымаецца. Нават жыхарка музея, котка Перса, пужаецца публікі і хаваецца ў фондасховішчы. Выстаўлены працы гарадзенскіх майстроў – жывапіс па халсце і па дрэве, разьба, фарфоравыя і керамічныя цацкі, вырабы з гліны. Творы Міколы Скляра, Алеся Сурава, Алеся Ступеня, Валянціны Шобы ды іншых, большасцю з гэтага і мінулага году.

 

 

Людміла Карнілава, дырэктар музея, прадставіла катоў як найдаўнейшых спадарожнікаў чалавецтва, добрых, адважных і… разумных. Распавяла аб здольнасцях гэтых істот ды звязала пераслед катоў у Сярэднявеччы з цяжкімі хваробамі таго часу, як наступствам.

 

 

“Кацяняты” – выхаванцы дзіцячага садку №92 – паведамілі аб сваім горкім і часам шчаслівым лёсе. “Мяў, мяў, малю, увазьміце!”. Кот Васіль, з’явіўшыся нечакана, напужаў малых “кацянят”.

 

Выбраць сабе коціка прапаноўвала супрацоўніца музея Таццяна Собаль разам з валанцёркай арганізацыі “Адданае сэрца” Настай. “Не, не, я іх не магу, не люблю – страўнік слабы”, – зыранізаваў каржакаваты мужчынка.

 

Валанцёры “Адданага сэрца” апякуюцца хворымі, бадзялымі, параненымі катамі і сабакамі, кормяць, лечаць, стэрылізуюць. “Мне важна дапамагаць тым, хто не можа сабе дапамагчы”, – зазначыла Наста.

 

 

На выявах каты атрымаліся і мілыя, як кажуць, “няшныя” або “мі-мі-мі”, і жартаўлівыя, і складаныя для разумення. Як, напрыклад, на чырвона-шэра-зялёным трыпціху маладога мастака Уладзіміра Пазняка.

 


“Для мяне галоўнае – гэта думка, а не спосаб адлюстравання”, – кажа прыхільнік канцэптуальнага мастацтва. Каб зразумець яго працу “Ад гэтага моманту я набліжаюся да выхаду” з кавалкам верша па-англійску (“I said: – I know a place where the cats are going to die. – I asked: – Do you want to see it? She answered that she don’t want to”), трэба падумаць, лічыць аўтар.

 

 

align=”left” alt=”Алесь Сураў” >Алесь Сураў малюе катоў усё сваё жыццё:

 

“Для мяне каты – гэта сімвал свабоды. Калісьці я прачытаў, што сцяг у Спартака быў – чорнае палотнішча з апячаткам лапы каты. Гэта сімвал свабоды ў старажытным Рыме. Менавіта за гэта я паважаю катоў.

 

Па-другое, каты – гэта незалежныя жывёлы, якія не патрабуюць досыць вялікай увагі. Мне страшна падабаецца, як яны сябе паводзяць. Адначасова, яны – сімвал хатняй утульнасці, дабрабыту. Заўсёды ў мяне ёсць каты ў майстэрні”.

 

 

Народу на выставе сабралася шмат, аб’яднанага ці то кацінай тэмай, ці то прагненнем дабрыні.

 

Здымкі Яна Лялевіча