Гродна наведалі дыпламаты ЗША, Германіі і Славакіі

Часова павераны ў справах ЗША Ітан Голдрыч (на здымку) паўдзельнічаў у афіцыйных сустрэчах, сустрэўся са студэнтамі ГрДУ і перадаў кнігі Абласной навуковай бібіліятэцы імя Карскага. Павераны сустрэўся таксама з прадстаўнікамі Бюро Еўрарэгіёна “Нёман” і грамадзянскай супольнасці Гродна.

 

 

У ГрДУ пабываў і амбасадар Германіі Вольфрам Маас (на здымку ў цэнтры). Амерыканскія і нямецкія выкладчыкі працуюць ва ўніверсітэце імя Купалы ў межах праграм навуковых абменаў. На сустрэчах уздымаліся таксама тэмы студэнцкіх абменаў.

 

Амбасадар ФРГ на сустрэчы з кіраўніком вобласці Сямёнам Шапірам выказаў меркаванне пра вялікі турыстычны і інвестыцыйны патэнцыял Беларусі.

 

Амбасадар Славакіі Марыян Серватка наведаў Гродна перад заканчэннем сваёй працы ў Беларусі. На сустрэчы ў аблвыканкаме было вырашана арганізаваць у Гродзенскую вобласць пастаўкі славацкага віна, а таксама распрацаваць сумесныя праекты ў фармацэўтыцы і медыцыне (абмены досведам паміж кардыяхірургамі).

 

Здымкі Яна Лялевіча і Юрыя Іванюка