Асуджаны гарадзенец, які па неасцярожнасці забіў сябра токам

|

У шпіталь прывезлі 27-гадовага жыхара Ваўкавыска без прыкмет жыцця.

Вінаватым у ягонай смерці прызнаны 36-гадовы гарадзенец, які працаваў кранаўшчыком.

Ён без дазволу кіраўніцтва пакінуў будаўнічую пляцоўку і на аўтакране прыехаў на ўчастак свайго знаёмага, каб разгрузіць жалезабетонныя шпалы для будаўніцтва дома.

 

Гарадзенец прыпаркаваў кран пад паветранай лініяй электраперадачы і ўзяўся за працу.

Калі паднятая ўверх тэлескапічная страла крана зачапіла правады ЛЭП, на лініі адбылося кароткае замыканне.

 

Па металічных частках крана ток сцёк у зямлю і смяротна траўмаваў гаспадара ўчастка, які стаяў за 5 метраў ад крана.

Пацярпелы памёр на месцы.

 

Прызнаны вінаватым у прычыненні смерці па неасцярожнасці гарадзенец атрымаў пакаранне ў выглядзе 2 гадоў папраўчых прац з утрыманнем 20% заробку.

 

Паводле http://vgr.by

Здымак http://www.rodzem.ru