Дзень памяці забітых 70 год таму каля Ліды святароў

|

Святары Лідскага дэканату былі арыштаваныя летам 1942 года. Напярэдадні  Раства камендант турмы адпусціў ксяндзоў на святы, узяўшы абяцанне, што яны вернуцца ў турму праз некалькі дзён.

Яны разумелі, колькі можа каштаваць у гэтым выпадку стрыманне святарскага слова, аднак палічылі немагчымым яго парушыць.

 

10 сакавіка  10 святароў вывезлі з турмы.

Адзін з іх, цяжка хворы, страціў прытомнасць. Яго вярнулі ў турму, дзе ён і памёр праз 5 дзён.

Астатніх прывезлі ў сасновы бор і расстралялі над прыгатаванай магілай.

 

Імёны і прозвішчы расстраляных:


-Кс. Лабан Вінцэнт (1898 – 1943), пробашч парафіі Ліда-Слабада

-Кс. Мрачкоўскі Люцыян (1909 –1943), вікарый парафіі Ліда-Слабада

-Кс. Снягоцкі Сцяпан (1914 –1943), вікарый парафіі Ліда-Фара

-Кс. Аўгусціновіч Аляксандр (1890 – 1943), пробашч парафіі ў Нецечы

Кс. Дабравольскі Сцяпан (1899 –1943), пробашч парафіі ў Беліцы

Кс. Бароўскі Альфонс (1892 – 1943), пробашч парафіі ў Ляцку

Кс. Цыбульскі Францішак (1885 –1943), пробашч парафіі ў Трабах

Кс. Ажароўскі Юрый (1912 –1943), пробашч парафіі ў Ліпнішках

Кс. Страснеўскі Вінцэнт (1909 –1943), пробашч парафіі ў Юрацішках

 

Пасля 1960 года кс. Казімір Шаняўскі, пробашч Белагруды і Ліды – Слабодкі, разам з Гэнавэфай Казакевіч арганізаваў эксгумацыю: парэшткі перавезлі на могілкі парафіі Слабодка ў Навінках пад Лідай.

На агульнай магіле ўсталявалі помнік з прозвішчамі забітых святароў.


Паводле http://grodnensis.by