У аварыях з цяжкімі наступствамі ў Гродзенскай вобласці вінаватыя з большага мужчыны

|

У Гродне колькасць жанчын і мужчын за рулём зраўнялася.

Па сведчаннях супрацоўнікаў ДАІ жанчыны-кіроўцы больш ветлівыя на дарогах і абіраюць больш бяспечны стыль кіравання аўтатранспартам.

 

8 сакавіка абласная ДАІ традыцыйна будзе віншаваць аўталедзі.

Спецыяльны патруль будзе спыняць машыны з жанчынамі за рулём.

 

Жанчыне-кіроўцы ўручаць кветкі, а яе аўто ўпрыгожаць стужкамі, бантамі і налепкамі “Я-самая прыгожая”.

На думку арганізатараў акцыі, такая ўвага гарадзенкам прыйдзецца даспадобы.

 

Паводле http://grodno-region.gov.by

Здымак http://s13.ru