Лідскае прадпрыемства страціла мільёны даляраў з-за павелічэння экспарту

|

Партнёры, з якімі ствараліся сумесныя прадпрыемствы, спраўна атрымлівалі тэхніку, а аплату ўвесь час затрымлівалі.

Пазьней некаторыя фірмы ў сябе на радзіме прызналі неплацёжаздольнымі, некаторыя “прадпрымальнікі” ужо ў турме.

 

Наступствы для “Лідаграпраммашу” – спад вытворчасці амаль у 2 разы з-за недахопу зваротных сродкаў, і страты ў мільёны даляраў.

 

Усяго пакупнікі вінаватыя прадпрыемству 139 мільярдаў рублёў, з іх 86 мільёрдаў – знешня запазычанасць.

 

З тае пары кіраўніуцтва прадпрыемства цалкам змянілі, і ўжо новае кіраўніцтва спрабуе вярнуць грошы.

Летась атрымалася вярнуць больш за 3 мільёны даляраў, прыкладна столькі ж яшчэ застаецца на рахунках недобрасумленных бізнесменаў з Расіі і Казахстану.

 

Выйсце з цяжкой сітуацыі на прадпрыемстве бачаць у павелічэнні экпарта.

На сёння знойдзеныя 12 новых, як лічаць на прадпрыемстве, надзейных дылераў, гатовых рэалізаваць лідскую тэхніку за мяжой.

 

 

 

Паводле http://www.ctv.by

Здымак http://www.metaprom.ru