Затрыманы ў Гродне дэбашыр з расійскага чартара ехаў на Паўднёвы рынак
Інфармацыю пра тое, што абвешчаны ў міжнародны вышук граамдзянін можа хавацца ў Гродне, супрацоўнікі крымінальнага вышуку атрымалі ад расійскіх калег.
Як патлумачыў Кабалаў у часе затрымання, ён кіраваўся на Паўднёвы рынак.
Там меркаваў затаварыцца, каб пазьней перапрадаць рэчы на радзіме.
Затрыманы распавёў, што ў бліжэйшы час збіраўся здацца ўладам, а заробленыя грошы планаваў пакінуць родным на перыяд сваёй адсутнасці.
Свае паводзіны на борце самалёта Кабалаў тлумачыць нервным зрывам і выбачаецца перад пасажырамі, якім сапсаваў адпачынак.
Вырашаецца пытанне пра экстрадыцыю затрыманага на радзіму ў Расію.
Паводле http://uvd.grodno.by