“Fashion Week Grodno” – гродзенская мода ад XVIII да XXI стагоддзя
Першым мерапрыемствам стала выстава прадметаў і ілюстрацый гістарычнай моды ў вітрынах гандлёвага дома “Нёман”.
Матэрыялы для выставы прадстаўлены з фондаў Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея і прыватнымі калекцыянерамі.
15 сакавіка адкрытую лекцыю пра гісторыю моды Гарадзеншчыны ў Новым замку прачытае выкладчыяк па канструяванні і мадэляванні вопраткі, гісторыі стыляў у касцюме Алена Бяляева.
Пачатак у 18 гадзін.
16 сакавіка адбудзецца дэманстрацыя калекцый вопраткі і прычосак у моладзевым цэнтры на вуліцы Савецкай, 9.
FASHION DAY GRODNO – паказ моды вясна-лета 2013.
Больш за 150 мадэляў ад абласных прадпрыемстваў і навучальных установаў Гродна.
1 паказ – 15.00, другі – 18.00.
Уваходны квіток – 20 тысяч рублёў.
Квіткі можна набыць у касах і ў распаўсюднікаў.
align=”middle” alt=”Fashion Week Grodno, Жывая гісторыя, Живая история” >
Гродзенскі тыдзень моды ладзіцца ў межах праекта “Жывая гісторыя” – ініцыятывы студэнтаў Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.
Паводле http://www.grsu.by
Малюнак http://info-graphic.ru