АЗС на Гарадзеншчыне пабудавалі ў 2,7 раза даражэй, чым планавалася

|

Камітэт дзяржкантролю Гродзенскай вобласці выявіў, што летась на будаўніцтва пяці АЗС выдаткавана 54,6 мільярда рублёў замест 49,2 мільярда, пазначаных у кантракце.

Дамовы падраду па аб’ектах падпісваліся з вызначэннем дамоўнага кошту як прыблізнага.

Гэта дазваляла пазьней замоўніку і падрадчыку ўносіць змены, і завышаць кошт будаўніцтва.

У конкурснай дакументацыі на правядзенне таргоў па размяшчэнні замовы на будаўніцтва АЗС былі невыгодныя замоўніку – дзяржаўнаму прадпрыемству – умовы.

Напрыклад, кошт матэрыялаў вызначаўся па дамоўных коштах замест фактычных.

Гэта дазваляла безкантрольна ў 2-3 разы завышаць фактычны кошт будаўнічых матэрыялаў.

Да таго ж, пад выглядам імпартнай сыравіны выкаанўцы працы выкарыстоўвалі айчынную.

У выніку толькі па двух аб’ектаў кошт будаўніцтва аказаўся завышаны на 423,2 мільёны рублёў.

 

Замоўнік не кантраляваў выкананне ўмоваў дамоваў, што дазваляла выканаўцам толькі пры разліках коштаў па артыкуле “Эксплуатацыя машын і механізмаў” налічыць дадатковыя 686,6 мільёна рублёў толькі па двух аб’ектах.

Замоўнік без пытанняў аплочваў і завышаныя транспартныя выдаткі.

 

Па трох правераных аб’ектах будаўніцтва АЗС кошт будаўніцтва завышаны на 1317,2 мільёны рублёў.

 

Паводле http://belta.by