“Гродна Азот” можа пайсці за даўгі?
“Расія ў выніку праблемы з распушчальнікамі панесла істотныя страты.
Расійскі бок разумее, што грошай ад Беларусі не атрымае, таму гаворка ідзе пра тое, каб беларускі бок стаў больш саступлівым у перамовах па стварэнні сумесных прадпрыемстваў”, распавяла крыніца, знаёмая з ходам перамоваў наконт стварэння сумесных прадпрыемстваў на базе МАЗа і “Гродна Азота”.
Першы віцэ-прэм’ер Беларусі Уладзімір Сямашка ўжо правёў перамовы з віцэ-прэм’ерам Расіі Аркадзям Дворкавічам.
У 2012 годзе Беларусь паспяхова вырабляла на сваіх наўтаперапрацоўчых заводах распушчальнікі/разбаўляльнікі з расійскай нафты.
Гэтая сыравіна, паводле Мытнага саюза, увозілася бязмытна на тэрыторыю краіны.
Гатовая прадукцыя атрымлівала іншы таварны код і экспартавалася без экспартных мытаў, якія,паводле пагаднення, павінны пералічвацца ў бюджэт Расіі.
Паводле расійскій падлікаў, страты бюджэта дасягнулі 1,5-2 мільярды.
Дворкавіч паведамляў у часе свайго лютаўскага візіта ў Беларусь, што Расія і Беларусь абмяркоўваюць стварэнне альянса на базе МАЗа і КАМАЗа, магчымую інтэграцыю “Гродна Азота” з адной з расійскіх кампаній, стварэнне сумесных кампаній на базе “Гомсельмашу” і аднаго з беларускіх прадпрыемстваў мікраэлектронікі.