Літва адновіць участак чыгункі ад Парэчча да Друскенікаў

|

“Мы сёння разглядаем праекты, лёсавызначальныя як для Гродна, так і для Літвы.

Літоўскі бок пачаў працы па аднаўленні ўчастка пуці ад Парэчча да Друскенікаў,” – распавёў Уладзімір Дражын.

Пра канкрэтныя тэрміны гаворка пакуль не вядзецца.

 

 

Пакуль з Гродна ў Літву трапіць можна толькі аўтамабільным транспартам.

Былая скразная лінія Гродна – Вільня спыніла сваё існаванне ў 2001 годзе.

 

Пасля распаду Савецкага Саюзу, увядзення візавага рэжыму і спынення чгыначнага руху паміж Літвой і Беларуссю, з літоўскага боку мяжы непатрэбную ветку ўвогуле  разабралі.

З беларускага  боку чыгунка сканчаецца ва Узберажы, куды па адзінай калейцы летам ходзіць цягнік для дачнікаў.

 

Здымак Паўла Галаўко з http://victogan.livejournal.com