Новыя лініі запрацавалі на гарадзенскай тытунёвай фабрыцы
Кожная з ліній можа прадукаваць 6 тысяч цыгарэт у хвіліну або больш за 6 млн цыгарэт у суткі. У 2012 гарадзенская фабрыка прадукавала па дамове з BAT каля 5 мільярдаў штук цыгарэт.
Паспяховае супрацоўніцтва BAT і гарадзенскай тытунёвай фабрыкі пачалося ў 2005 годзе. З таго часу інвестар уклаў у фабрыку 14,5 мільёнаў еўра. Агулам з пачатку працы ў Беларусі BAT уклала ў тытунёвую індустрыю Беларусі каля 20 мільёнаў еўра.
У дадзены момант BAT разглядае магчымасць усталявання дадатковага абсталявання для вытворчасці фільтраў.
Здымкі Вольгі Мілавай