Інстытут Гётэ дапамагае настаўнікам у рэгіёнах

|

Інстытут Гётэ намагаецца дапамагаць беларускім педагогам у розных рэгіёнах праз такія метадычныя семінары. Паразмаўляць з носьбітамі замежных моў – выключна каштоўная магчымасць для вучняў і настаўнікаў з невялікіх мястэчак і вёсак.

 

Спадар Ласончык наведае таксама Сыраваткінскую сярэднюю школу, у якой працуе знакамітая настаўніца Людміла Баляславаўна Беніцэвіч. Яе вучні рэгулярна займаюць высокія месцы на алімпіядах усіх узроўняў па нямецкай і французскай мовах. Сама настаўніца некалькі разоў праходзіла стажыроўкі ў Нямеччыне і Францыі.

 

На сустрэчу сабраліся настаўнікі са Смаргонскага і Ашмянскага раёнаў.

 

Паводле smorgon.org

Здымак Аляксандра Чугуева, komkur.info