Жувенал: “Я вельмі сумую па Гродна, хачу вярнуцца”

|

Жувенал, раскажыце, дзе вы цяпер гуляеце і трэніруецеся?


У дадзены момант трэніруюся з камандай União Mogi (штат Сан-Паулу). Каманда з майго роднага горада. Пакуль кантракт не падпісаў. Чакаю астатніх прапаноў.

 

Ад каго ў асноўным паступаюць прапановы?

 

Былi прапановы з Літвы (там, дзе я гуляў пасля Беларусі), з Азіі і Цэнтральнай Амерыкі. Гэтак жа быў шанец гуляць у гэтым сезоне ў Гродне. Чаму не атрымалася я не ведаю…


align=”middle” alt=”Гомес да Сілва Жувенал” >

У складзе літоўскай каманды


А ёсць жаданне яшчэ гуляць у Беларусі?

 

Так, вядома, я люблю Беларусь. Я вельмі хачу вярнуцца ў Гродна, у “Нёман”.


За беларускім чэмпіянатам сочыце?

 

Так, сачу, чытаю навіны на спартовых беларускіх сайтах.


У складзе “Нёмана”


А з гульцамі “Нёмана” маеце зносіны?

 

Так, з Раўнейка, з Сеалінам, які нядаўна ізноў стаў гульцом “Нёмана”. Гэтак жа з Ашыхмiным (які ўжо трэнер па варатарах у камандзе).


Якія планы на будучыню?

 

Пакуль буду трэніравацца на радзіме і чакаць прапаноў ад каманд. У асноўным каманды з Азіі і Цэнтральнай Амерыкі. Але ў мяне ёсць вялікае жаданне гуляць у Беларусі, а менавіта ў Гродне. Я палюбіў гэты горад, і гэтую краіну. Гродзенскім фанатам асобнае  прывітанне: “JUVE skutchait po FANATIC NEMAN-GRODNO – HEI, HEI ….. Ia liubliu Neman-Grodna!!!”

 

Здымкі са старонкі Жувенала УКантакце