У Зэльвенскім раёне ў аварыі загінулі 4 чалавекі
28-гадовы жыхар Слоніма на машыне “Фальксваген Пасат В6” разам з пасажырам ехаў са Слоніма ў Гродна.
Паводле папярэдняй версіі, на абледзянелай дарозе ён не справіўся з кіраваннем і выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе сутыкнуўся з ”Фальксваген Пасатам В4”.
Ад сустрэчнай машыны амаль нічога не засталося.
Усе тры чалавекі, якія ехалі ў ёй, памерлі ад атрыманых ран на месцы. Сям’я – маці 1948 года нараджэння, дачка 1989 і сын 1987 гадоў нараджэння – кіраваліся з Ваўкавыску ў Слонім.
align=”” alt=”Image 28979″ >
Пасажыр вінаватай у сутыкненні машыны таксама атрымаў несумяшчальныя з жыццём траўмы. Ён не быў прышпілены рамнём бяспекі.
Выжыў толькі кіроўца, што выехаў на паласу сустрэчнага руху.
З цяжкімі траўмамі ён у рэанімацыі.
Паводле http://gaigrodno.by