“Нёман” перамог у чацвёртым матчы паўфіналу

|

Праз суткі пасля паразы гарадзенцаў каманды зноў сышліся на арэне Салігорска. Не паспеўшы толкам адпачыць, зноў у бой!

 

У першым перыядзе хакеісты “Нёмана” адкрылі лік – Яраслаў Крыстэк з перадачы Андрэя Макрова зрабіў 0:1. У другім перыядзе Вячаслаў Лісічкін павялічыў перавагу “Нёмана” да двух шайбаў.

 

Самым цікавым перыядам апынуўся трэці. Хакеісты “Шахцёра” забілі дзве хуткія шайбы ў большасці 2:2. Пасля Ян Хомэр выводзіць “Нёман” наперад, а Iван Усенка  падвойвае перавагу 4:2.

 

Тут пайшоў адразу хуткi адказ ад салігарчан: Еронаў паменшыў адставанне да адной шайбы 4:3. Заставалася гуляць вельмі мала часу, гаспадары знялі варатара, але гэта не дапамагло ім, загучаў фінальны свісток. “Нёман” вязе дадому трэцюю перамогу!

 

 

Шайбы:

14:32 0:1 – Крыстэк (Макроў)

20:57 0:2 – Лісічкін (Коршунаў, Макроў)

47:42 1:2 – Маркелаў (Камбовiч, Хлебнікаў – больш.)

48:06 2:2 – Хлебнікаў (Наваранка, Яфіменка – больш.)

51:29 2:3 – Хомэр (Лісічкін, Коршунаў – больш.)

59:03 2:4 – І. Усенка (Крыстэк – больш.)

59:29 3:4 – Еронаў (Чупрыс, Наваранка)

Кідкі: 31:27 (9:8, 14:10, 8:9).

 

Наступная гульня адбудзецца 20 сакавіка ў Гродне.

 

Здымак hcshahter.by